19-23.09.2022 Тыдзень роднай мовы

16.09.2022

Родная мова выконвае важную ролю ў жыцці кожнага чалавека, якi любіць і паважае сваю Радзіму. Тыдзень беларускай мовы ва ўстанове дашкольнай адукацыі - выдатная магчымасць стварыць умовы для пазнавальнага і маўленчага развіцця дзяцей; фарміраваць гонар за сваю родную беларускую мову, пачуццё прыналежнасці да сваіх продкаў, народа, культуры; выхоўваць патрыятызм, талерантнасць; спрыяць развіццю маральных якасцяў характару; раскрываць таленты выхаванцаў.