Спартыўнае свята ў дзіцячым садку

26.11.2021

24 лістапада 2021 года ў дашкольнай установе прайшло спартыўнае свята для выхаванцаў старэйшай узроставай групы пад назвай "Подпрожжа ў свет беларускіх гудьняў".

А 26 лістапада 2021 года спартыўнае свята прайшло і ў выхаванцаў сярэдніх груп пад назвай "Як мы вясела гуляем".  

Заняткі былі цалкам прысвечаны беларускім народным гульням. Шмат часу было нададзена папярэдняй падрыхтоўцы. Дзецям трэба было не толькі добра ведаць правілы беларускіх гульняў і добра ў іх арыентавацца, але вывучыць лічылкі і дыялогі на беларускай мове. У гэтым кірунку добра сябе праявілі выхавальнікі старэйшых груп і іх бацькі. Яны добра разумеюць, што любоў да сваёй Радзімы пачынаецца з ведання сваёй роднай мовы і гэта можна і трэба пачынаць з дзіцячага садку.

Дзеці на свяце атрымалі добры эмацыйны зарад і пашырылі слоўнікавы запас беларускай мовы.

Кіраўнік фізічнага выхавання Паўлік Адэла Гургенаўна.