Восеньскi кiрмаш

02.11.2018

Яркай падзеяй ў нашай ўстанове адукацыі стала свята «Восеньскi кiрмаш», якое праводзiлася з удзелам выхаванцаў старэйшых груп.

Чаго толькi не было на кiрмашы: цацкi, ласункi, духмяныя пернiкi, налiўныя яблыкi i шмат iншага.

А каб было весялей, дзецi танцавалi, спявалi, iгралi.

На свята да дзяцей завiталi Васiль i Васiнка, якiя прынеслi шмат цiкавых гульняў, у якіх прымалі ўдзел і бацькі!

Усё свята праходзiла на беларускай мове, што спрыяла развіццю ў выхаванцаў навыкаў разумення роднай мовы, фармiраванню каштоўнасных адносiн да яе.