Размаўляй са мной па-беларуску

28.11.2018

23 лістапада 2018 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 106 г. Віцебска» прайшло раённае метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі сярэдніх груп.

Сустрэча была прысвечана пытанню забеспячэння ўмоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры.

Падчас дыялогу педагогам прадставілася магчымасць пашырыць уяўленні пра псіхолага-педагагічныя асновы навучання выхаванцаў беларускай мове; арганізацыі прадметна гульнёвага развіццёвага асяроддзя, формах работы па далучэнню дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Хлыстова Алена Генадзьеўна, паказала адкрыты занятак па адукацыйнай вобласці «Развіцце маўлення і культура маўленчых зносін», які дазволіў ўзбагаціць вопыт педагагічнай дзейнасці выхавальнікаў эфектыўнымі метадамі і прыёмамі работы з выхаванцамі сярэдняй групы.

Госці аб’яднання, прадстаўнікі Беларускага тэатра «Лялька» Вольга Марэцкая і Алег Рыхтэр, расказалі а сваёй рабоце з мэтай папулярызацыі ў дашкольнікаў і іх бацькоў беларускай мовы.

У фінале акцёр уручыў лялькі ўдзельнікам сустрэчы і паставіў з імі імправізаваную тэатральную мініяцюру.

Завяршылася сустрэча сумесным выкананнем беларускай песні.