З любоўю да роднага слова

21.02.2019

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было заснавана Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў верасні 1999 і адзначаецца з 2000 году.

Мова - гэта галоўная прыкмета сталасці любой нацыі, неад’емная частка нацыянальнай культуры, якая аб’ядноўвае людзей у адно цэлае.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Трэба адзначыць, што сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб гэтым свяце была і Беларусь.

У гэты дзень у нашай установе адукацыі адбылося павышэнне кваліфікацыі выхавальнікаў дашкольнай адукацыі " Фарміраванне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, якая забяспечвае эфектыўную рэалізацыю працэсу далучэння выхаванцаў да беларускай мовы і нацыянальнай культуры".

Дэманстравалі калектыўны прагляд заняткаў па адукацыйнай вобласці "Развіцце маўлення і культуры маўленчых зносін" па тэме "Транспарт" сярэдняя группа і старэйшая группа " У госці казка завітала".

Педагогі падзяліліся вопытам па арганізацыі правядзення беларускамоўнага дня і тэатральна-гульневай дзейнасці, як формы працы па далучэнні дзяцей да беларускай мовы.